Празаікі звычайна ўваходзяць у літаратуру апавяданнямі. Ды нездарма кажуць: няма правіла без выключэнняў. Так сталася і пасля публікацыі ў 1981 годзе ў часопісе "Полымя" рамана Георгія Марчука "Крык на хутары". Пра маладога пісьменніка, а яму на той час не было яшчэ трыццаці пяці гадоў (нарадзіўся 1 студзеня 1947 года ў Давыд-Гарадку, цяпер Столінскі раён), загаварылі ці не ўсе
Нет никаких комментариев для этого документа.